Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Адкрыццё этнаграфічнага кутка "Беларуская хатка"

Дата: 22 марта 2019 в 21:08, Обновлено 30 июня 2019 в 09:00
Автор: Козик Е. В.
679 просмотров

21.03.2019 у нашай дашкольнай установе адбылося адкрыццё этнаграфічнага кутка "Беларуская хатка"

          Усе мы з хат,                                                                                                                                                               Усе мы з цішыні,
         З бабуліных, дзядуліных далоняў... 
                               (З "Народнага жыцця слова")

І сапраўды, маленькая беларуская хатка з'яўляецца крыніцай беларускай культуры, гісторыі, традыцый, рамёстваў і фальклору. Не ўсе сучасныя бацькі маюць магчымасць пазнаёміць дзяцей з гісторыяй, культурай і традыцыямі беларусаў. Таму ўстановы адукацыі ствараюць умовы для азнаямлення дашкольнікаў з гісторыяй роднага краю, з побытам нашых продкаў. Вось і ў нашай дашкольнай установе адбылося адкрыццё этнаграфічнага кутка "Беларуская хатка". Перад намі стаяла мэта стварыць умовы не толькі для правядзення абзорных і тэматычных экскурсій, але і для пазнавальна-практычнай дзейнасці дзяцей. Нашы выхаванцы набылі магчымасць пазнаёміцца з прынцыпам работы розных прыладаў працы, з уласцівасцямі і якасцямі традыцыйных матэрыялаў (лён, саломка, гліна, воўна).

На адкрыцці этнагарафічнага кутка "Беларуская хатка" прысутнічалі намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Беларуськалій" па сацыяльных пытаннях - начальнік упраўлення Дзялендзік І.М., намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця (па аздараўленні і дашкольнай адукацыі) Маршыцкая І.М., а таксама карэспандэнты газеты "Калійшчык Салігорска".

Асаблівую падзяку выказваем супрацоўнікам нашага калектыву, якія прынялі актыўны ўдзел у стварэнні этнаграфічнага кутка (Чакур І.С., Гарбар Т.У., Дзенісевіч М.Г.), а таксама бацькам нашых выхаванцаў, якія аказалі вялікую дапамогу ў аснашчэнні "Беларускай хаткі" прадметамі побыту (Руцу А.Л. гр. № 11, Трасюк В.В. гр.№ 2).

Фото здесь

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.